wd wp Пошук:

Вібрафон

Вібрафон (ад лац.: vibro) — ударны музычны інструмент. Вынайдзены ў 1910-х гадах у ЗША. Складаецца з металічных пласцінак рознай даўжыні і размешчаных пад імі рэзанатараў, над кожным з іх знаходзяцца лопасці, якія паварочваюцца электрарухавікамі. Па пласцінках б’юць палачкамі з мяккімі наканечнікамі. Гук мяккі, пераліўны. Ужываецца ў аркестры.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Ударныя музычныя інструменты
Катэгорыя·Ідыяфоны
Катэгорыя·Музычныя інструменты паводле алфавіта