wd wp Пошук:

Віа дэль Бабуіна

Фантан Бабуіна, які даў назву вуліцы

Віа дэль Бабуіна (італ.: Via del Babuino) — вуліца ў гістарычным цэнтры Рыма, якая злучае П’яцца дэль Попала з плошчай Іспаніі. Найбліжэйшыя станцыі метро — «Фламіна — П’яцца-дэль-Попала» і «Спанья» на лініі A. Паралельна з віа дэль Бабуіна праходзіць віа Маргута.

Палацца Стэрбіні

Гісторыя

Вуліца існавала ўжо ў XIV стагоддзі і была вядомая як вуліца Неапальскага саду (via dell’Orto di Napoli) і віа дэль Кавалета (via del Cavalletto). У 1525 годзе пад кіраўніцтвам Папы Клімента VII вуліца была рэстаўравана і стала звацца віа Клеменціна ў яго гонар. У 1540 годзе яна была пераназвана ў віа Пааліна ў гонар Папы Паўла III. У 1571 годзе па загаду Пія V на вуліцы быў устаноўлены фантан са статуяй Сілена, якая была настолькі пачварнай і была падобнай на малпу, чым набыла вядомасць сярод гараджан і дала назву ўсёй вуліцы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вуліцы Рыма