У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Станкевіч. Вячаслаў Станкевіч (нар. 1932, Вільня) — беларускі грамадскі дзеяч, заступнік старшыні Рады БНР.
Сын мовазнаўцы, гісторыка і грамадскага дзеяча Яна Станкевіча і Марыі Новакавай.
Выехаў з Беларусі разам з бацькамі падчас Другой сусветнай вайны. З 1949 года — у ЗША. Атрымаў ступень магістра па спецыяльнасці «электрамеханіка». Працаваў інжынерам у карпарацыях «ITT» і «Western Union».[1] З 1990 па 1998 гг. дырэктар беларускай службы «Радыё Свабода». Да 2013 г. выдавец квартальніка «Belarusian Review», сталы аўтар газеты «Беларус».[1][2]
Старшыня Галоўнай управы Беларуска-Амерыканскага Задзіночання ў 1969—1971 і 2007—2011 гг.[2]