У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кузняцоў.
Вячаслаў Мікалаевіч Кузняцоў — беларускі палітык і дыпламат.
Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь 12-га склікання, з 24 лютага 1992 года быў першым намеснікам старшыні [1].
27 лютага 1995 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы [2], у сувязі з чым скончыўся яго мандат дэпутата [3]. 9 кастрычніка 1998 года стаў таксама паслом у Манголіі па сумяшчальніцтву [4]. Адстаўлены з гэтых пасад быў 10 сакавіка 2000 года [5].
16 ліпеня 2000 года стаў Пастаянным Прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь пры Садружнасці Незалежных Дзяржаў [6], заставаў на гэтай пасадзе да 28 лютага 2008 года [7].
21 лютага 1997 года і 20 лютага 2007 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь [8][9].
Шаблон:Паслы Беларусі ў Манголіі Шаблон:Пастаянныя Прадстаўнікі Беларусі пры Садружнасці Незалежных Дзяржаў
Тэмы гэтай старонкі (15):