wd wp Пошук:

Вячаслаў Іванавіч Пакумейка

Вячаслаў Іванавіч Пакумейка (1 студзеня 1949, в.Шашкі, Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, Заслужаны работнік культуры БССР (1980).

Біяграфія

Пасля заканчэння Гродзенскага культурна-асветніцкага вучылішча ў 1972 годзе працаваў хармайстрам у Верцялішкаўскім СДК Гродзенскага раёна, дзе стварыў самадзейны калектыў «Ніва». Праз чатыры гады за творчыя поспехі і актыўную канцэртную дзейнасць ансамблю песні і танца «Ніва» было прысвоена званне «народны».

У рэпертуары больш за 40 твораў. Гэта вакальныя, вакальна-харэаграфічныя, харэаграфічныя, інструментальныя кампазіцыі, беларускія народныя песні і танцы, творы на вершы і музыку гродзенскіх і мясцовых паэтаў і кампазітараў.

Узнагароды

Гран-пры Міжнароднага фестывалю фальклора ў г. Зелена Гура (Польшча).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ганцавіцкім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Хормайстары Беларусі