wd wp Пошук:

Вясёлы Пасёлак

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вясёлы. Вясёлы Пасёлак — гістарычны раён Санкт-Пецярбурга. Размешчаны на правым беразе ракі Нявы. Уваходзіць у склад Неўскага раёна. З’яўляецца часткай гістарычнага раёна Правы бераг Нявы.

Знаходзіцца паміж Нявой, вуліцай Дыбенкі, праспектам Бальшавікоў і вуліцай Навасёлаў. Жыхары часцяком адносяць да Вясёлага Пасёлка раён на поўнач ад вуліцы Дыбенкі да вуліцы Калантай.

Праз Вясёлы Пасёлак працякае рака Акервіль.

На тэрыторыі раёна знаходзяцца муніцыпальныя акругі «Неўскі» і «Акервіль».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Гістарычныя раёны Санкт-Пецярбурга