Вясёлкавая рыбка[1] (Melanotaenia maccullochi) — аўстралійская рыбка, якую часта разводзяць у акварыумах.
Самцы светла-аліўкава-карычневыя з серабрыстым бляскам, хваставы плаўнік кармінава-чырвоны. На жаберных вечках знаходзіцца чырвоная пляма. Даўжыня 6 см. Адчувае сябе добра як у прэснай, так і ў марской вадзе.
Падчас мятання ікры самец асабліва прыгожа афарбаваны. Ікрынкі светла-жоўтага колеру, параўнальна буйныя. Выметаная ікра павісае на раслінах, і пры тэмпературы 24-25 °C праз 4-5 дзён з яе выводзяцца маляўкі.
Самец будуе гняздо з пены і раслін — напрыклад, з водных пячоначных імхоў роду рычыя (Riccia).