wd wp Пошук:

Вялікі шэры ківі

Вялікі шэры ківі (Apteryx haastii Potts, 1872) — новазеландская эндэмічная птушка. Самы буйны з відаў, якія адносяцца да адзінага роду (лац.: Apteryx) і сямейства (лац.: Apterygidae) у атрадзе ківіпадобных (лац.: Apterygiformes). Маорыйская назва хаастова ківі — Roroa.

Агульная характарыстыка

Вышыня вялікага шэрага ківі дасягае 45 см, а вага — 3,3 кг. Днём хаваецца ў выкапанай нары, якая ўяўляе сабой сапраўдны лабірынт з некалькімі выхадамі.

Характэрнай рысай гэтага віду з’яўляецца тое, што самка адкладае толькі адно яйка ў год. Насіжваюць яго абодва бацькі.

Жыве ў гарыстай частцы Паўднёвага вострава. Сустракаецца ад горных лясоў да альпійскіх лугоў.

Ступень пагрозы існаванню

Вялікі шэры ківі занесены ў міжнародную Чырвоную Кнігу са статусам прыступны для нападаў (анг. Vulnerable).

Папуляцыя ацэньваецца больш чым у 20 000 асобін. З-за цяжкадаступных для завозных драпежнікаў месцаў пасялення папуляцыя гэтага віду скарачаецца павольней за ўсё - на 2% у год.

Зноскі

  1. Літаграфія з кнігі: Rowley G.D. Ornithological miscellany. — London: Trubner, 18761878. — Vol. I. — Opp. p. 8. Аўтар: John Gerrard Keulemans (18421912), Alexander Turnbull Library, Reference No. PUBL-0035-1-008, 1876.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Птушкі Новай Зеландыі
Катэгорыя·Ківіпадобныя
Катэгорыя·Уразлівыя віды
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1872 годзе
Катэгорыя·Эндэмікі Новай Зеландыі