wd wp Пошук:

Вялікі Болцік

Вялікі Болцік, Болачка[1] — невялікае возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, за 31 км на паўночны захад ад горада Мядзел, за 1,6 км на паўночны ўсход ад вёскі Яцыны. Уваходзіць у Балдуцкую групу азёр[1], належыць да басейна ракі Страча.

Апісанне

Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 0,74 км, найбольшая шырыня 0,23 км, сярэдняя — 0,19 км. Максімальная глыбіня 27 м, сярэдняя — 9,37 м. Даўжыня берагавой лініі 1,8 км. Аб’ём вады 1,31 млн м³.

Катлавіна лагчыннага тыпу. Паўночны і паўднёвы схілы стромкія, вышынёй да 25 м. Берагі нізкія, супясчаныя, пад лесам, на ўсходзе забалочаныя. Літараль вузкая, пясчана-глеістая. На дне возера маецца слой сапрапелю сярэдняй магутнасцю 3,1 м. Надводная расліннасць развіта слаба, дасягае шырыні 5 м. Упадае некалькі ручаёў, у тым ліку пратока з возера Малы Болцік. Сцёк па Болцікскаму ручаю ў раку Страча. Узровень вады ў возеры падняты плацінай млына, у выніку чаго была затоплена прыбярэжная паласа лесу. Непадалёк ад берага возера (каля 500 м) на рацэ знаходзіцца турысцкая стаянка.

Вада гідракарбанатна-кальцыевая, мінералізацыя — 2,66 г/л, pH=8,23.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Зноскі

  1. 1 2 Вадаёмы / Водныя рэсурсы Нацыянальнага парку «Нарачанскі» Архівавана 4 сакавіка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Балдуцкая група азёр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта