wd wp Пошук:

Вялікая белая пляма

Вялікая белая пляма

Вялікая белая пляма, таксама вядомая як Вялікі белы авал — атмасфернае ўтварэнне на Сатурне, названае па аналогіі з Вялікай чырвонай плямай Юпітэра. Пляма ўяўляе сабою перыядычныя штармы, досыць вялікія, каб быць бачнымі ў тэлескоп з Зямлі па іх характэрнай праяве ў белым колеры. Гэтыя плямы могуць дасягаць памерам некалькіх тысяч кіламетраў. У наш час вялікая стужка белых аблокаў атачае Сатурн з 2010 года. Яна адсочваецца арбітальным апаратам Касіні-Гюйгенс.

З’яўленне

Гэты феномен выяўляецца перыядычна, праз прамежкі ў 28,5 года, калі паўночнае паўшар’е Сатурна мацней усяго нахіляецца да Сонца.

Зноскі

  1. HubbleSite – NewsCenter – Hubble Observes A New Saturn Storm (12/21/1994) – Release Text
  2. Vast Storm Rampages Across Saturn: Discovery News Архівавана 3 верасня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Сатурн (планета)