Вялікая Кітайская раўніна — адна з найбуйнейшых раўнін на ўсходзе Азіі, у Кітаі. На ўсходзе абмываецца Жоўтым морам, на поўначы абмежавана гарамі Яньшань, на захадзе хрыбтом Тайханшань, усходнія схілы якога абрываюцца ў бок раўніны стромкімі ўступамі вышынёй да 1000 м, на паўднёвым захадзе — хрыбты Тунбашань і Дабешань, на поўдні зліваецца з раўнінай па ніжнім цячэнні р. Янцзы. Плошча каля 325 тыс. км². У заходняй падгорнай паласе, складзенай старажытнымі конусамі вынасу, раўніна мае вышыню каля 100 м. У бок мора яна паніжаецца да 50 м і менш. Гэтая частка раўніны цалкам плоская, з нязначнымі ўхіламі, мае шмат неглыбокіх паніжэнняў. Многія паніжэнні забалочаныя і занятыя дробнымі азёрамі. Ва ўсходняй частцы ў межах раўніны размешчаны Шаньдунскія горы.
Акрамя Хуанхэ, буйнымі з’яўляюцца рэкі Хайхэ, Хуайхэ, Луаньхэ.
Артыкулу не хапае спасылак на крыніцы. Звесткі мусяць быць правяральнымі або іх могуць выдаліць. Вы можаце адрэдагаваць артыкул, дадаўшы спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. Шаблон пастаўлены 28 чэрвеня 2022 года. |