wd wp Пошук:

Вялікае Пакамерскае

Вялікае Пакамерскае, Пакамерскае 1возера ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці, за 22 км на поўдзень ад горада Ганцавічы, за 4,3 км на паўночны захад ад вёскі Задуб’е, за 0,5 км на паўночны захад ад возера Малое Пакамерскае. Адносіцца да басейна ракі Цна. Уваходзіць у склад біялагічнага заказніка рэспубліканскага значэння «Ялоўскі».

Плошча паверхні 0,122 км², даўжыня 0,5 км, шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км.

Берагі пясчаныя, пераважна высокія, параслі лесам і хмызняком. Зарастае істотна. На паўночным усходзе злучана з Карыценскім каналам. На поўначы і ўсходзе возера акружана выдмамі.

У возеры водзяцца лінь, карась, акунь, шчупак і іншыя віды рыб.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры Ганцавіцкага раёна
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Цны (прыток Прыпяці)