wd wp Пошук:

Вяйнё Танер

Вяйнё Альфрэд Танер (фінск.: Väinö Alfred Tanner; 12 сакавіка 1881, Хельсінкі — 19 красавіка 1966, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі дзяржаўны дзеяч, лідар сацыял-дэмакратычнай партыі, прэм’ер-міністр Фінляндыі ў 1926 −1927 гг.

Таннер працаваў ва ўрадзе ў ролі прэм’ер-міністра (1926—1927), міністра фінансаў (1937—1939), міністра замежных спраў (1939—1940), і пасля Савецка-фінскай вайны 1939—1940 гг . — міністрам гандлю (1940—1942) (апошняя перастаноўка была здзейсненая пад націскам СССР). У 1942—1944 зноў быў міністрам фінансаў.

Падчас Савецка-фінскай вайны 1939—1940 гг. Таннер быў міністрам замежных спраў і сыграў важную ролю ў фарміраванні ў Фінляндыі «духу Зімняй вайны», ён аб’яднаў нацыю, незалежна ад палітычных поглядаў, у барацьбе за захаванне незалежнасці краіны.

Пасля заканчэння Зімняй вайны СССР запатрабаваў змен ва ўнутранай палітыцы Фінляндыі — у прыватнасці, адстаўкі Вяйнё Танера. 16 жніўня 1940 г Танер выйшаў з урада.

Пасля заканчэння Савецка-фінскай вайны 1941—1944 гг. Танер, пад ціскам СССР, быў асуджаны ў 1946 годзе на пяць з паловай гадоў пазбаўлення волі, аднак і ў зняволенні заставаўся папулярным палітычным дзеячам. У снежні 1948 года, адбыўшы палову тэрміну, быў амніставаны і выпушчаны на свабоду.

Зноскі

  1. 1 2 Vaino Tanner // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Väinö Tanner // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Väinö Alfred Tanner // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Vuoden 1907 eduskuntavaaleissa valitut kansanedustajatOikeusministeriö. Праверана 29 мая 2017.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1881 годзе
Катэгорыя·Сацыял-дэмакраты Фінляндыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хельсінкі
Катэгорыя·Памерлі 19 красавіка
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Фінляндыі
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Фінляндыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Фінляндыі
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Хіетаніемі
Катэгорыя·Памерлі ў 1966 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Хельсінкскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Хельсінкі