wd wp Пошук:

Вышэйшая банкаўская школа ў Рызе

Не блытаць з Вышэйшая банкаўская школа (Польшча).

Вышэйшая банкаўская школа (лат.: Banku augstskola) — латвійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Рызе.

Агульная характарыстыка

Установа адукацыі была заснавана ў 1992 годзе як Банкаўскі каледж пры Банку Латвіі і атрымала дзяржаўную акрэдытацыю ў якасці вышэйшай навучальнай установы ў 1997 годзе. Сёння яна прапануе адукацыйныя праграмы ў галіне эканомікі і прадпрымальніцтва, дзелавога адміністравання і фінансаў. Вучэльня рэалізуе 14 акрэдытаваных прафесійных праграм вышэйшай адукацыі. Нягледзячы на ​​тое, што Вышэйшая банкаўская школа з’яўляецца дзяржаўнай установай вышэйшай адукацыі, яна не атрымлівае фінансаванне з дзяржаўнага бюджэту, а працуе па прынцыпе самафінансавання. У структуры школы функцыянуюць цэнтр даследаванняў бізнесу і фінансаў, бізнес-інкубатар, асацыяцыя выпускнікоў і інш.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рыга
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з латышскай мовай навучання
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1992 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта