Вышыня над узроўнем мора — каардыната ў трохмернай прасторы, паказвае, на якім узроўні адносна прынятага за нуль узроўня мора знаходзіцца той або іншы аб’ект.
Можа прымаць адмоўныя (мясцовасць знаходзіцца ніжэй узроўню мора) і станоўчыя значэнні. Атмасферны ціск падае з павелічэннем вышыні.
Самая высокая кропка сушы — гара Эверэст у Гімалаях, яе вышыня 8844,43 метры над узроўнем мора.
Самая нізкі ўчастак сушы — узбярэжжа Мёртвага мора, яно знаходзіцца на вышыні 417,5 метры ніжэй узроўня мора.
У Беларусі самая нізкая кропка знаходзіцца на Нёманскай нізіне (80 м), самая высокая — гара Дзяржынская ці Святая (345 м) на тэрыторыі Мінскага ўзвышша[1].