wd wp Пошук:

Выцінанка

Выцінанка
Выцінанка на паштовай марцы Пошты Беларусі

Выціна́нка (абласныя назвы выразанка, выстрыганка) — ажурны ўзор, выразаны з белай, чорнай ці каляровай паперы. Від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У беларускай культуры найбольш пашыраныя аднаколерныя выцінанкі; часам іх рабілі ў некалькі слаёў рознага колеру. Узоры геаметрычныя, раслінныя, радзей зааморфныя і антрапаморфныя.

У Беларусі ў XIX — першай палове XX стагоддзяў выцінанкі ўжываліся для афармлення жылля, выкарыстоўваліся як частка аздаблення інтэр’ера на святы, асобных прадметаў (падзоры на паліцы, суднікі, вушакі дзвярэй, бардзюры на рамы і г.д.); на захадзе Беларусі чорнымі ці паліхромнымі выцінанкамі ўпрыгожвалі беленыя сцены жытла.

У наш час матывы і прыёмы выцінанкі пашыраны ў афармленні кніг, упаковак, паштовак і г.д. На пачатку 1990-х гадоў калекцыя выцінанак зберагалася ў Музеі старажытнабеларускай культуры ІМЭФ АН БССР.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Папяровае мастацтва