Выручка (таксама сустракаецца як абарот і аб’ём продажаў) — поўная сума патрабаванняў (у тым ліку неаплачаных), прад’яўленых прадпрыемствам або прадпрымальнікам пакупнікам у выніку рэалізацыі вырабленай прадукцыі, паслуг, работ[1] за пэўны перыяд. Выручка з’яўляецца адным з відаў даходаў кампаніі. Валавы прыбытак раўняецца рознасці паміж выручкай і выдаткамі па асноўным відзе дзейнасці (сабекоштам прададзеных тавараў або паслуг). Прырост капітала ў выніку павелічэння па нейкай прычыне кошту актываў прадпрыемства выручкай не з’яўляецца. Для дабрачынных арганізацый выручка ўключае агульны кошт атрыманых грашовых падарункаў. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі (работ, паслуг) уключае ў сябе грашовыя сродкі або іншую маёмасць у грашовым выразе, атрыманую або падлягаючую атрыманню ў выніку рэалізацыі тавараў, гатовай прадукцыі, работ, паслуг па цэнах, тарыфах у адпаведнасці з дамовамі[2]. Нета-выручка, у адрозненне ад брута-прыбытку, змяншаецца на памер падаткаў.
Пры гэтым дзейнасць прадпрыемства можна характарызаваць па некалькіх напрамках:
Агульная выручка складаецца з выручкі па гэтых трох напрамках. Аднак асноўнае значэнне ў ёй аддаецца выручцы ад асноўнай дзейнасці, якая вызначае ўвесь сэнс існавання прадпрыемства.