wd wp Пошук:

Вызваліцелям Полацка

Помнік «Вызваліцелям Полацка» — помнік у Полацку. Помнік усталяваны на плошчы Свабоды.

Гісторыя

У час Вялікай Айчыннай вайны Полацк быў акупаваны 16 ліпеня 1941 года. Акупацыя доўжылася каля трох гадоў. 29 чэрвеня 1944 года пачалася Полацкая наступальная аперацыя, якая з’яўлялася часткай вялікай Беларускай аперацыі. Полацк быў вызвалены на наступны дзень пасля вызвалення Мінска – 4 ліпеня 1944 года войскамі Першага Прыбалтыйскага фронту.

У брацкай магіле каля помніка пахаваны 16 воінаў, якія загінулі ў 1944 годзе пры вызваленні Полацка.

У 1981 годзе на брацкай магіле пастаўлены новы помнік (архітэктар В. Аладаў, скульптар Г. Мурамцаў).

Апісанне помніка

Помнік з’яўляецца архітэктурна-скульптурнай кампазіцыяй, цэнтр якой стэла з бронзавым барэльефам з выявай салдатаў-вызваліцеляў і надпісам. Вакол стэлы ў якасці дэкаратыўных элементаў мемарыялу ўсталяваны кулямёты часоў Другой Сусветнай вайны[1][2].

Зноскі

  1. Помнік “Вызваленцам Полацка”
  2. Ад помніка пачалі адпадаць пліты з імёнамі герояў - вызваліцеляў горада
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Катэгорыя·Помнікі Полацка
Катэгорыя·Помнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра славутасці без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1981 год у Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Плошча Свабоды (Полацк)
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Вальмена Аладава
Катэгорыя·XX стагоддзе ў Полацку