wd wp Пошук:

Ву Цзяньсюн

Ву Цзяньсюн (таксама вядомая як мадам Ву; 31 мая 1912, Шанхай16 лютага 1997, Нью-Ёрк ) — амерыканскі радыёфізік кітайскага паходжання. Удзельнічала ў Манхэтанскім праекце (узбагачэнне ўранавага паліва), паставіла (па прапанове Янг Чжэньніна і Лі Цзундаа) знакаміты «эксперымент Ву», які даказаў незахаванне прасторавай цотнасці ў слабых узаемадзеяннях.

У 1965 годзе выйшла ў свет кніга Ву «Бэта-распад», якая застаецца настольнай кнігай радыёфізікаў. У далейшым Ву даследавала малекулярныя змены ў гемаглабіне, якія выклікаюць серпападобнаклетачную анемію. Першая жанчына — прэзідэнт Амерыканскага фізічнага таварыства (у 1975). У тым жа годзе атрымала Нацыянальны медаль за заслугі ў галіне навукі. У 1990 годзе ў гонар Ву быў названы астэроід 2752 Ву Цзяньсюн. У 1997 годзе памерла ад інсульту.

Зноскі

  1. https://www.atomicheritage.org/profile/chien-shiung-wu
  2. 1 2 Chien-Shiung Wu // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Chien-Shiung Wu // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #172467403 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 20 лістапада 2020.
  6. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  7. 1 2 (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
  8. http://www.nasonline.org/member-directory/deceased-members/48916.html Праверана 25 лютага 2018.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа (фізіка)
Катэгорыя·Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Выпускнікі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 мая
Катэгорыя·Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Катэгорыя·Памерлі 16 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шанхаі
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных