wd wp Пошук:

Вусатая сініца

Вусатая сініца (Panurus biarmicus) — дробная птушка сямейства цімеліевых атрада вераб’інападобных.

Апісанне

Даўжыня цела 15-18 см, размах крылаў 16-19 см. Верх цела i доўгi хвост у самцоў i самак карычневыя з карычным адценнем, дзюба жоўтая, у самца на шэра-блакiтнай галаве чорныя «вусы» i чорнае падхвосце. Самка без чорнага (за выключэннем плямак на крылах), верх галавы карычневы. Маладыя падобныя да самкi, але больш цёмныя, маладыя самцы з чорнай плямкай на плячах. Голас: далiкатнае шчабятанне з уплеценымi позывамі.

Пашырэнне

Арэал разарваны, плямiсты — ад Заходняй і Паўднёвай Еўропы праз Цэнтральную Азiю да Прыморскага краю. Iзаляавана трапляецца ў Японii. Насяляе зарастаючыя вадаёмы з вялікімі ўчасткамі трыснягу і рагозу. На Беларусі вельмі рэдкі, спарадычна пашыраны на гнездаванні і зімуючы від (упершыню адзначаны на гнездаванні толькі ў 1993 г.[1]).

Паўночныя папуляцыі пералётныя, паўднёвыя — аселыя. Месца зімовак у межах гнездавога арэала і на поўдзень на прылеглых тэрыторыях.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо робіць у густым і паламаным трыснягу або рагозе, добра схаванае, няшчыльнае, з шырокіх (да 2,5 см), непераплеценых лістоў рагозу або трыснягу (па-за шарападобнае гняздо выступае мноства іх канцоў). Багатая высцілка з каласкоў квітучага трыснягу.

Яйкі (5-8, часам 3-11) раўнамерна падоўжаныя да авальных, белыя да крэмава-белых; крапінкі і пражылкі дробныя і нешматлікія, карычневыя або цёмна-карычневыя. Памеры: 18 х 14 мм.

Падвіды

Зноскі

  1. ptushki.org

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вераб’інападобныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL