wd wp Пошук:

Вуліца Зяньковай

Вуліца Зяньковай (былыя назвы: Папярочна-Пятроўская, Металістаў) — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Віцебска ў Чыгуначным раёне. Названая ў гонар Героя Савецкага Саюза Е. С. Зяньковай ў 1985 годзе. перасякае вуліцу Касманаўтаў, Дзімітрава, Камсамольскую.

Працягласць вуліцы складае 750 м. Сфармавалася ў пачатку XIX стагоддзя. На вуліцы знаходзіліся Петрапаўлаўская царква (знесена пасля Вялікай Айчыннай вайны), царква Раства Багародзіцы (захавалася ў перабудаваным выглядзе, дом № 9/2), чыгуналіцейны завод. Часткова захавалася забудова канца XIX — пачатку XX стагоддзяў. Пасля Вялікай Айчыннай вайны сфармавалася забудова 2-3-павярховымі дамамі.

У «Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Віцебска» уключаныя дом № 4 і 9/6 (перабудаваная царква Раства Багародзіцы).

З 1936 года па вуліцы праходзіла трамвайная лінія.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вуліцы Віцебска без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вуліцы Віцебска
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вуліцы Віцебска
Катэгорыя·Вуліцы Віцебска
Катэгорыя·Вуліцы паводле алфавіта