wd wp Пошук:

Вузкакрылыя молі-мінёры

Вузкакрылыя молі-мінёры (Lyonetiidae) — сямейства матылькоў.

Апісанне

Матылі дробныя. Размах крылаў 5,4—14 мм. Галава гладкая або з пучком лускавінак. Губныя шчупікі ўмеранай даўжыні або кароткія, часта рудыментарныя. Сківічныя шчупікі атрафаваныя, калі выяўленыя, то кароткія. Вусікі разнастайнай даўжыні, часта перавышаюць даўжыню пярэдняга крыла. Скапус звычайна ўтварае вочную покрыўку Пярэднія крылы ланцэтападобныя, звычайна белыя, з малюнкам з касых рысак, часам шэрыя, без малюнка, часта з бліскучай металічнай плямай у вобласці зада, кута. Жылкаванне крылаў у большасці відаў рэдукавана. Яйцаклад можа быць прыстасаваны для праколвання раслінных тканак. Вусені на працягу ўсяго жыцця развіваюцца ў мінах. Акукліванне па-за міны.

Арэал

Распаўсюджаны па ўсяму свету. У Беларусі 3 віды. У Расіі жыве 7 родаў.

Роды

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Матылі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Молі
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Сямействы насякомых
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта