wd wp Пошук:

Вугор пеліканавы

Пеліканавы вугор (Eurypharynx pelecanoides) — адзіны від рыб біялагічнага сямейства Eurypharyngidae. Адкрыты французскім заолагам Ліёнам Веланам у 1882 годзе.

Апісанне

Даўжыня рыбіны дасягае 75 сантыметраў. Сківіцы моцна падоўжаныя, рот вялізны, са шматлікімі дробнымі зубамі. Шчэлепныя адтуліны маленькія, размешчаны на брушным баку бліжэй да анальнай адтуліны, чым да канца рыла. Адзіная група касцістых рыб з пяццю шчэлепнымі дугамі. Косці шчэлепнай накрыўкі і прамяні жабернай перапонкі адсутнічаюць, брушны плаўнік і рэбры страчаны, плавальнага пузыра няма. Спінны і анальны плаўнікі доўгія, грудны плаўнік маленькі, хваставы плаўнік рудыментарны. Пазванкоў 100-125.

Пашырэнне

Пеліканавы вугор жыве ва ўсіх умеранных і трапічных марах сусветнага акіяна на глыбіні ад 500 да 7500 метраў. Большасць да сённяшняга дня выяўленых рыб (больш за 250 экзэмпляраў) паходзяць з трапічных вод Атлантыкі, з глыбіні ад 1400 да 2800 метраў.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Мехаротападобныя