У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лунц. Восіп Лазаравіч Лунц (29 снежня 1842 — 1930) — беларускі ўрач[1].
У 1866 г. скончыў Маскоўскі ўніверсітэт, у 1869 стаў доктарам медыцыны[1]. Тэрапеўт, заснавальнік процітуберкулёзнай дапамогі ў Мінску. У 1898 г. заснаваў першы ў Беларусі дзіцячы супрацьтуберкулёзны санаторый. Член камісіі па арганізацыі БДУ[1].
Навуковыя працы па пытаннях эндакрыналогіі, туберкулёзу, педыятрыі.