wd wp Пошук:

Вольга Сацюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сацюк. Вольга Сацюк (нар. 2 жніўня 1993, Кобрын, Беларусь) — беларуская спявачка. Заняла чацвёртае месца на першым дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне» ў 2003 годзе. Была першай удзельніцай ад Беларусі на гэтым конкурсе за ўвесь час існавання.

Біяграфія

Вучылася ў музычнай школе з пяці гадоў. Яна ўдзельнічала ў шматлікіх конкурсах спеваў, а таксама перамагла ў дзіцячым конкурсе прыгажосці. Яна стала сусветна вядомай, калі прадстаўляла Беларусь на дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне 2003», дзе заняла чацвёртае месца з песняй пад назвай «Танцуй». Песня была напісана на беларускай мове Кацярынай Ліпоўскай, якая была танцорам на сцэне.

Вольга Сацюк працягвала ўдзельнічаць у шмат якіх іншых конкурсах. Яна час ад часу з’яўляецца на беларускім тэлебачанні, выступае і спявае на розных мерапрыемствах. Таксама спявала ў групе пад назвай «Верасята»[1].

Зноскі

  1. Афіцыйны сайт Вольгі Сацюк.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрыне
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі дзіцячага конкурсу песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў