wd wp Пошук:

Вольга Канстанцінаўна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Вольга Грэчаская.

Вялікая князёўна Вольга Канстанцінаўна (22 жніўня [3 верасня] 1851, Паўлаўск — 18 чэрвеня 1926, Рым) — жонка другога грэчаскага караля Георга, рэгентка Грэцыі ў лістападзе — снежні 1920 года.

Біяграфія

Унучка імператара Мікалая I, дачка яго сына Канстанціна Мікалаевіча і Аляксандры Іосіфаўны. Родная сястра паэта К. Р.. Бабуля Філіпа Эдынбургскага — мужа Лізаветы II.

Вольга Канстанцінаўна да такой ступені захаплялася паэзіяй Міхаіла Лермантава, што склала хатняе выданне «Вытрымкі з сачыненняў Лермантава на кожны дзень года» з аўтографамі членаў рускай імператарскай фаміліі і некаторых замежных[9].

Шлюб караля Грэцыі Георга I з вялікай князёўнай адбыўся ў Санкт-Пецярбургу 15 (27) кастрычніка 1867 года. Шлюб, які ўмацаваў дыпламатычныя адносіны Грэцыі і Расіі і зблізіў два кіруючыя дамы, — адзін з поспехаў расійскай дыпламатыі. Умацаванне расійскіх пазіцый у гэтым важным Міжземнаморскім рэгіёне, тым больш напярэдадні пагрозы ваеннага канфлікту з Турцыяй, было надзвычай важным.

Каралева займалася дабрачыннасцю, заснавала ў Пірэі, у якім знаходзілася база расійскага флоту, ваенна-марскі шпіталь. Яна таксама адкрыла медыцынскія курсы для жанчын і сама наведвала іх. З пачаткам Першай сусветнай вайны прыехала ў Расію, працавала ў шпіталях, дапамагаючы параненым. Ад свайго бацькі Вольга атрымала ў спадчыну любоў да расійскага флоту, якую захавала на ўсё жыццё.

У разгар вайны балканскіх краін з Турцыяй, распачатай у 1912 годзе, кароль Георг I паў ахвярай тэрарыстычнага акту. Пасля яго гібелі каралева Вольга Канстаўцінаўна, знаходзячыся да рэвалюцыі ў Расіі, жыла ў тым ліку і ў Канстанцінаўскім палацы (Стрэльна), рэзідэнцыі Канстанцінавічаў.

У 1920 годзе, пасля смерці свайго ўнука Аляксандра і да паўторнага ўзыходжання на прастол свайго сына Канстанціна, выконвала абавязкі рэгенткі Грэцыі.

Сканала ў 1926 годзе. Першапачаткова цела было пахавана ў крыпце праваслаўнай царквы Раства Хрыстава і Мікалая Цудатворца ў Фларэнцыі (Грэчаскі каралеўскі дом выкарыстоўваў адно з памяшканняў крыпты ў якасці пахавальні для манархаў-выгнаннікаў)[10]. У 1936 годзе, пасля аднаўлення манархіі ў Грэцыі, адбылося перапахаванне рэштак каралевы Вольгі ў Татоі — сядзібе грэчаскіх каралёў у наваколлях Афін[11].

Дзеці

Георг I, Вольга Канстанцінаўна і іх старэйшыя дзеці

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Ольга Константиновна // Военная энциклопедия — СПб.: Иван Дмитриевич Сытин, 1914. — Т. 17. — С. 121.
  2. 1 2 Olga Constantinovna of Russia // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Olga Constantinovna Oldenburg // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Lundy D. R. Olga Konstantinovna Romanova, Grand Duchess of Russia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #101219373X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. 1 2 Ольга Константиновна // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1897. — Т. XXIа. — С. 911.
  7. Ольга Константиновна // Ньюфаундленд — Отто — 1916. — Т. 29. — С. 461.
  8. Lundy D. R. The Peerage
  9. Ъ-Weekend - Редкие книги XV-XX веков (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2013. Праверана 9 красавіка 2013.
  10. Руская праваслаўная царква ў Фларэнцыі.
  11. Татой, пахавальня грэчаскіх каралёў.

Бібліяграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1851 годзе
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
Катэгорыя·Каралевы грэчаскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 верасня
Катэгорыя·Дабрачынцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 18 чэрвеня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўлаўску (Санкт-Пецярбург)
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Памерлі ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вялікія князёўны Расійскай імперыі