wd wp Пошук:

Вольга Васільеўна Шахаб

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шахаб. Вольга Васільеўна Шахаб (у дзявоцтве Кузміч; нар. 30 жніўня 1969 - ) - беларускі філолаг, перакладчык. Кандыдат педагагічных навук. Дачка філолага Вольгі Аляксандраўны Кузьміч і жонка беларускага хіміка іранскага паходжання С. Шахаба[1]. Перакладае персідскую паэзію і піша вершы.

Біяграфічныя звесткі

У 1986 годзе скончыла СШ № 140 Мінска. У 1991 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура[2]”. У 2000 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю “Развіццё маўленчых здольнасцей вучняў у працэсе фарміравання паняцця аб складаназалежным сказе” і пазней атрымала званне дацэнта. У розны час працавала выкладчыкам беларускай мовы ў розных вну Мінска. Да верасня 2011 г. была першым прарэктарам жаночага інстытута “Энвіла”, а з верасня 2011 па 30 чэрвеня 2012 г. была яго рэктарам[2]. Працуе ў БДТУ.

Навуковыя публікацыі

Уласныя

У сааўтарстве і як аўтар-складальнік

Зноскі

  1. Кассандра Шахаб – девушка с не белорусским именем, но ушачскими корнями любит изучать белорусский язык//Патрыёт
  2. 1 2 Шахаб Ольга Васильевна Архівавана 18 лютага 2017. // Республиканский совет ректоров учреждений высшего образования

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Перакладчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты педагагічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня
Катэгорыя·Перакладчыкі з персідскай мовы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ