wd wp Пошук:

Вольга Аліфіравец

Вольга Аліфіравец (8 чэрвеня 1987, Наваполацк, Беларуская ССР) — шведская біятлоністка беларускага паходжання, удзельніца Кубка IBU, прызёр чемпіяната Швецыі па біятлоне і летняму біятлону. У складзе зборнай Беларусі — прызёр юніёрскага чэмпіяната свету, уладальніца юніёрскага Кубка IBU.

Біяграфія

Пачала займацца біятлонам у Наваполацку з 1995 года, трэнеры — Васіль Міхайлавіч і Наталля Феліксаўна Лешчанка, трэнер у зборнай — Фёдар Свабода.

З сезона 2004/05 прымала удзел у гонках юніёрскага Кубка IBU. На чемпіянаце свету сярод юніёраў 2005 года ў Контыялахты ў катэгорыі «да 19 год» здабыла бронзовыя медалі ў гонцы пераследвання, саступіўшы Дар’і Домрачавай і Святлане Сляпцовай, а таксама заняла чецвёртае месца ў спрынце, дзясятае — у індывідуальнай гонцы і шостае — у эстафете. На наступным чэмпіянаце свету, у 2006 годзе у Прэск-Айле, лепшым вінікам стала сёмае месца ў гонцы пераследвання.

Юніёрская кар’ера

На юніёрскім чэмпіянаце свету 2007 года ў Валь-Мартэла выступала ў катэгорыі «да 21 года» і не поднялася вышей за 24-е месца ў асабістых відах. У тым жа годзе упершыню прыняла ўдзел у юніёрскім чэмпіянаце Еўропы, дзе была ў сёмай у індывідуальнай гонцы, восьмай — у спрынце, 14-й у гонцы пераследвання і шостай — у эстафеце.

У сезоне 2007/08 стала пераможцам агульнага заліку юніёрскага Кубка IBU. На асобных этапах здабыла дзве перамогі (у спрынтах в Гейло и Вальрамее) і некалькі разоў падымалася на подыум. На юніёрскім чэмпіянаце света ў Рупольдзінгу і чэмпіянаце Еўропы ў Нове-Места выступала не так паспяхова, не падымалася ў асабістых відах вышей за 10-е месца. Па сканчэнні сезона 2007/08 выйшла замуж і вырашыла завяршыць спартыўную кар’еру. Эмігрыравала разам з мужам у Швецыю, нарадзіла дзіцяці.

Дарослая кар’ера

У Швецыі спачатку займалася біятлонам на аматарскім узроўні. Праз аматарскія спаборніцтвы прабілася на ўзровень чэмпіяната Швецыі, дзе была заўважана трэнерскім штабам зборнай. Атрымаўшы падданства Швецыі, была ўключана ў склад другой зборнай краіны. Трэніруецца пад кіраўніцтвам Вольфганга Піхлера.

У снежні 2015 года здабыла бронзавы медаль чэмпіяната Швецыі ў індывідуальнай гонцы. У летнім біятлоне станавілася срэбраным прызёром у спрынце і бронзавым — у пасьюце (2015).

З сезона 2015/16 выступала на Кубку IBU, дэбютавала ў лістападзе 2015 года на этапе ў Ідры, заняла 65-е месца ў спрынце. У тым жа сезоне на этапе ў Нове-Места ўпершыню набрала ачкі, заняўшы 38-е месца ў спрынце. На чэмпіянаце Еўропы 2016 года ў Цюмені займала 24, 25 і 26 месцы. Таксама прымала ўдзел у чэмпіянаце Еўропы 2017 года ў Душнікі-Здруй, лепшым вынікам стала 24-е месца. У сакавіку 2017 года на этапе Кубка IBU в Контыялахты паказала лепшы вынік у дарослай кар’еры, заняўшы трэццяе месца ў індывідуальнай гонцы.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Біятланісты Швецыі
Катэгорыя·Біятланісты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Наваполацку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў