wd wp Пошук:

Вольга Аляксееўна Пучкова

Вольга Аляксееўна Пучкова (27 верасня 1987, Мінск, БССР) — расійская тэнісістка. Будучы юніёркай, выступала за Беларусь і часам лічылася беларускай як прафесіянал.

Біяграфія

Нарадзілася 27 верасня 1987 года ў Мінску[2]. Дзяцінства правяла ў Мінску, дзе з 8 год пачала займацца тэнісам. Да тэніса займалася фігурным катаннем і баскетболам. У 1990-я гады сям’я Пучковых пераехала з Беларусі ў ЗША. У прафесійным тэнісе Вольга з лютага 2002 года, на пачатковым этапе спартыўнай кар’еры выступала за Беларусь.

Пучкова здзейсніла прарыў у лік 50 лепшых тэнісістак свету ў канцы 2006 года, калі двойчы дайшла да фіналаў (Калькута (III), Квебек (III)), адзін раз да паўфіналу (Ташкент (IV)) і двойчы да чвэрцьфінала (Балі (III) , Гуанчжоў (III)). У ходзе гэтых турніраў Вольга выбіла з барацьбы значна больш знакамітых саперніц — Ану Іванавіч, Алену Янкавіч, Саню Мірза. Злым геніем Вольгі стала ў той час францужанка Марыён Барталі, якая двойчы выбівала яе з барацьбы.

У 2011 годзе выйграла ў Мінску міжнародны прафесійны жаночы турнір з прызавым фондам 25 000 даляраў[3].

Зноскі

  1. Player Profile // WTA website
  2. Забытая Россией Ольга Пучкова
  3. Россиянка Ольга Пучкова стала победительницей турнира в Минске

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Тэнісісты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»