.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Войцех Табар (Табаровіч), таксама Альберт Табар (каля 1453, Табарышкі — 27 сакавіка 1507, Кракаў) — біскуп віленскі.
Шляхціч гербу Венява змененая, брат маршалка Бартоша Табаровіча. Вучыўся ў Кракаве ў 1469—1474, атрымаў ступень магістра. У 1476 згадваецца як пробашч троцкі, а пачынаючы ад 1484 — як пробашч ашмянскі. У гістарычнай літаратуры (напр., у Пшыялгоўскага) згадваецца часам, што Табар быў пасля канонікам віленскім; Е. Ахманьскі лічыць гэтае меркаванне памылкаю, якая паходзіць ад змешвання Войцеха Табара з іншым тагачасным святаром, ягоным цёзкам.
У 1492 Войцех Табар абраны віленскім біскупам. Выступаў за персанальную вунію з Польшчай. Памер падчас каранацыйных урачыстасцяў Жыгімонта Старога.