Ве́та (от лац.: veto — забараняю) — права, якое азначае паўнамоцтва асобы ці групы асоб у аднабаковым парадку заблакаваць прыняцце аднаго ці іншага рашэння.
Вета можа быць абсалютным (напрыклад, як у Савеце Бяспекі ААН, дзе заўсёдныя члены могуць заблакаваць кожнае рашэнне, прынятае Саветам, альбо абмежаваным (напрыклад, як у заканадаўчай сістэме ЗША, дзе Палата прадстаўнікоў ЗША і Сенат ЗША двума трацінамі галасоў могуць пераадолець вета Прэзідэнта).