Верхнято́шчыцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Верхняя Тошчыца.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Краснабярэжскага і Ніжнятошчыцкага сельсаветаў[1]. 23 снежня 2009 года цэнтр перанесены ў вёску Ніжняя Тошчыца, сельсавет перайменаваны ў Ніжнятошчыцкі[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 917 чалавек[3], з іх 96,7 % — беларусы, 2,4 % — рускія, 0,4 % — украінцы[4].