wd wp Пошук:

Вернер Марх

Вернер Юліус Марх (ням.: Werner Julius March; 17 студзеня 1894, Шарлотэнбург — 11 студзеня 1976, Берлін) — нямецкі архітэктар.

Біяграфія

Сын архітэктара Ота Марха і ўнук фабрыканта Эрнста Марха. Пачынаючы з 1912 года вывучае архітэктуру ў Вышэйшай тэхнічнай школе Дрэздэна, затым вучыўся ў Вышэйшай тэхнічнай школе Берлін-Шарлотэнбурга. У 1914 годзе сыходзіць салдатам-добраахвотнікам на фронт, дэмабілізуецца ў 1918 годзе ўжо афіцэрам і ў 1919 годзе заканчвае сваю архітэктарскую адукацыю.

З 1923 года Марх працуе ў будупраўленні Рэйхсбанка над праектам жылога квартала ў Берліне для банкаўскіх служачых. З 1925 года ён працаваў самастойна. З 1926 Вернер Марх становіцца членам Саюза Нямецкіх архітэктараў.

Алімпійскі стадыён у Берліне
Адноўленая Міндэнская ратуша

У 1930 годзе ён абіраецца старшынёй зямельнай акругі Саюза «Брандэнбург». 1 мая 1933 года Марх уступае ў НСДАП, затым становіцца членам арганізацыйнага камітэта Алімпійскіх гульняў 1936 года ў Берліне, на якіх у Конкурсе мастацтваў заваёўвае залаты медаль (намінацыя — горадабудаўнічыя праекты) і сярэбраны медаль (намінацыя — архітэктурныя праекты). Найвядомым збудаваннем Марха з’яўляецца Алімпійскі стадыён у Берліне.

У 1936 годзе Адольф Гітлер прысвоіў Марху званне прафесара архітэктуры, ён становіцца членам Акадэмій мастацтваў у Берліне і ў Мюнхене. У гады Другой сусветнай вайны Марх служыць штабс-афіцэрам у абверы ў Вільгельма Канарыса, пазней ён рэферэнт Генеральнага штаба групы войскаў у Італіі.

Пасля заканчэння вайны Марх кіраваў аднаўленнем Сабора і Ратушы ў Міндэне. У 1948 годзе ён уступае ў адноўлены Саюз нямецкіх архітэктараў, займае ў ім розныя пасады. З 1953 — прафесар Вышэйшай тэхнічнай школы ў Берліне, працуе тут да сыходу на пенсію ў 1960 годзе. З 1955 Марх — член Нямецкай Акадэміі горадабудаўніцтва. З 1962 года — ганаровы сенатар Вышэйшай тэхнічнай школы Берліна; ганаровы грамадзянін горада Міндэна (з 1973 года).

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118730851 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. 1 2 Werner March // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118730851 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  4. Werner March // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118730851 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. 1 2 3 4 5 6 (unspecified title) Праверана 16 мая 2022.
  7. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118730851 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Архітэктары Берліна
Катэгорыя·Члены Саюза нямецкіх архітэктараў
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каралеўстве Прусія
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1894 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Берліне
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 11 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены НСДАП
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы