wd wp Пошук:

Вермікуліт

Вермікуліт (ад лац.: Vermiculus — чарвячок) — мінерал з групы гідраслюд, якія маюць слаістую структуру. Прадукт другаснай змены (гідролізу і наступнага выветрывання) цёмных слюд біятыта і флагапіта. Уяўляе сабой буйныя пласціністыя крышталі залаціста-жоўтага або бурага колеру. Пры награванні з пласцінак утвараюцца чарвякападобныя слупкі або ніткі залацістага ці серабрыстага колеру з папярочным дзяленнем на найтонкія лускавінкі. Абпаленыя масы вермікуліта свабодна плаваюць на паверхні вады. Хімічны склад мае прыблізную формулу (Mg+2, Fe+2, Fe+3)3 [(AlSi)4O10]·(OH)2·4H2O. Аднак вермікуліт рэдка адказвае агульнай формуле і звычайна змяшчае прымешкі.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Мінералы
Катэгорыя·Горныя пароды
Катэгорыя·Злучэнні алюмінію
Катэгорыя·Сілікаты (мінералы)