wd wp Пошук:

Вераніка Віткава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Вераніка.

Ве́раніка Ві́ткава (чэшск.: Veronika Vítková; 9 снежня 1988, Врхлабі, Чэхаславакія) — чэшская біятлоністка. Сярэбраны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў змяшанай эстафеце, двухразовая чэмпіёнка свету па біятлоне сярод юніёраў (2006, 2009).

Сям’я

Здэнек Віцька, яе дзядзька па бацьку — дзеючы біятланіст, бронзавы прызёр чэмпіянату свету (2003), чэмпіён Еўропы (2000), цётка па маці — лыжніца, удзельніца зімовых Алімпійскіх гульняў у Нагана — Яна Шалдава-Сухардава. Дзве малодшыя сястры Веранікі таксама спартсменкі.

Спартыўная кар’ера

У біятлон прыйшла ў 10 гадоў, да гэтага займалася лыжамі. У 2004 стала членам зборнай каманды. У 2005 упершыню выступіла на міжнародных спаборніцтвах. На юніёрскім чэмпіянаце свету 2006 выйграла індывідуальную гонку дзяўчын (10 км). У сезоне 2006—2007 з’явілася на спаборніцтвах сусветнага кубка. У сезоне 2007—2008 упершыню патрапіла ў трыццатку лепшых, заняўшы 14-е месца ў індывідуальнай гонцы. На чэмпіянаце свету сярод юніёраў, які праходзіў у 2008 годзе ў Рупольдзінгу, стала другой ў праследаванні.

У сезоне 2008/2009 яшчэ дзесяць разоў заняла месца ўжо сярод сарака лепшых, паказаўшы лепшы вынік у кубкавай кар’еры — 5-е месца ў індывідуальнай гонцы на чэмпіянаце свету ў карэйскім Пхёнчхане. На юніёрскім сусветным першынстве 2009 у Кенмары выйграла эстафету і стала другой ў праследаванні. Па выніках сезона 2008/2009 была выбрана лепшай біятланісткай Чэхіі[2].

Улетку 2009 года перанесла хваробу, якая сарвала трэнеровачны працэс, што стала прычынай няўдалага выступлення на этапах Кубка свету 2009/2010.

Кубак свету

Зноскі

  1. Olympedia — 2006.
  2. Podle očekávání: Vítková je poprvé nejlepší biatlonistkou sezony

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 снежня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Біятланісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года
Катэгорыя·Біятланісты Чэхіі
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе