wd wp Пошук:

Венера з люстэркам

«Венера з люстэркам» (ісп.: La Venus del espejo) — карціна іспанскага мастака Дыега Веласкеса, якая адлюстроўвае аголеную Венеру ў напаўлежучай паставе. Яна глядзіцца ў люстэрка, якое трымае перад ёй Амур.

Дакладная дата напісання карціны невядомая. Лічыцца, што яна была скончана каля 16471651 гг. Меркавана, Веласкес напісаў «Венеру з люстэркам» падчас свайго візіту ў Італію, бо інквізіцыя ў Іспаніі забараняла пісаць аголенае жаночае цела. Таксама ўплывам цнатлівага іспанскага светапогляду лічыцца тое, што Венера намалявана, у адрозненне ад італьянскіх «Венер», спіной да гледача.

Сюжэт гэтага палатна навеяны венецыянскай жывапісам эпохі Адраджэння. Падобныя карціны можна сустрэць у ДжарджонэСпячая Венера») і ТыцыянаВенера Урбінская»). У сваёй працы Веласкес аб’яднаў дзве ўстояныя паставы, у якіх адлюстроўвалася Венера — напаўлежучы і з люстэркам.

«Венера з люстэркам» — адзіная захаваная выява аголенага жаночага цела пэндзля Веласкеса. У канцы XVIII стагоддзя вісела ў палацы герцагіні Альбы каля натхнёнай ёю «Махі аголенай». Пасля смерці герцагіні набыта Гадоям, у 1813 г. перавезена ў Іаркшыр.

У 1906 годзе карціна была набыта Фондам нацыянальных калекцый (The National Art Collections Fund) для Лонданскай Нацыянальнай галерэі. У 1914 годзе карціна была пашкоджана суфражысткай Мэры Рычардсан, але цалкам рэстаўравана і вернутая ў галерэю, дзе знаходзіцца і дагэтуль.

Падобныя карціны

Литература

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Пашкоджаныя карціны
Катэгорыя·Карціны са збораў Нацыянальнай галерэі ў Лондане
Катэгорыя·Карціны 1647 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны Дыега Веласкеса
Катэгорыя·Вандалізм
Катэгорыя·Карціны XVII стагоддзя
Катэгорыя·Карціны з аголенымі жанчынамі