wd wp Пошук:

Венгерскі дзяржаўны оперны тэатр

Венгерскі дзяржаўны оперны тэатр (венг.: Magyar Állami Operaház, раней Венгерскі каралеўскі оперны тэатр) — найбуйнейшы венгерскі оперны тэатр, знаходзіцца ў Будапешце. Адкрыўся ў 1884 годзе.

Венгерская дзяржаўная опера размешчана ў VI акрузе Будапешта (Тэрэзвараш), у Пешце, па адрасе: праспект Андрашы 22. Будынак тэатра вытрыманы ў стылі неарэнесансу і пабудаваны архітэктарам Міклашам Іблем ў перыяд паміж 1875 і 1884 гадамі, багата ўпрыгожана выкананымі ў стылі барока арнаментамі, скульптурамі і карцінамі. Асабліва цікавы насценны жывапіс працы Берталана Секея, Мора Тана і Карая Лоца ўздоўж лесвіц ўнутры будынка і ў глядзельнай зале.

Умяшчальнасць 1261 месца. Зала мае форму падковы і займае 3-е месца па акустыцы ў Еўропе пасля міланскай Ла Скала і Парыжскага опернага тэатра.

Зноскі

  1. European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 21 лютага 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·1884 год у Будапешце
Катэгорыя·Тэатры паводле алфавіта
Катэгорыя·Венгерскі дзяржаўны оперны тэатр
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Тэатры Будапешта