wd wp Пошук:

Велікашылавіцкі сельсавет

Велікашы́лавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Вялікія Шылавічы. Плошча сельсавета складала 13089,22 га[1].

Гісторыя

Утвораны 6 жніўня 1979 года ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці БССР. Скасаваны 28 жніўня 2013 года, тэрыторыя далучана да Дзеравянчыцкага сельсавета[1].

Склад

У склад сельсавета ўваходзілі 6 вёсак — Вялікія Шылавічы (цэнтр сельсавета), Чапялева, Савічы, Шылавічы (спіртзавод), Якімавічы і Новая Стража.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1211 чалавек[2], з іх 95,5 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 1,3 % — украінцы[3].

Установы культуры, аховы здароўя, адукацыі, турызму

Падчас існавання на тэрыторыі сельсавета знаходзіліся:

Геалагічныя помнікі. Выдатныя мясціны

Геалагічны помнік каля в. Якімавічы — вялізны камень, які складаецца з двух злучаных паміж сабою валуноў. Даўжыня камня — 3,5 м, шырыня — 3 м, вышыня — каля 3,5 м.

Зноскі

  1. 1 2 Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 249 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Слонимского района Гродненской области(недаступная спасылка)
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1979 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слонімскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе