wd wp Пошук:

Вейка Хакулінен

Вейка Ёханес Хакулінен (фінск.: Veikko Johannes Hakulinen; 4 студзеня 1925 — 24 кастрычніка 2003) — фінскі лыжнік, трохразовы алімпійскі чэмпіён і трохразовы чэмпіён свету. Акрамя таго, выступаў на спаборніцтвах нацыянальнага і міжнароднага ўзроўню ў такіх відах спорту, як біятлон, арыентаванне, лыжнае арыентаванне, крос, веславанне.

Хакулінен нарадзіўся ў карэльскім паселішчы Куркіёкі (цяпер у складзе Расіі).

Вайсковае званне — сяржант. Прафесія — спецыяліст лясной гаспадаркі.

Удзельнічаў у чатырох зімовых Алімпійскіх гульнях, на якіх заваяваў тры залатыя, тры сярэбраныя і адзін бронзавы медаль. На апошняй сваёй Алімпіядзе ў 1964 годзе ўдзельнічаў у якасці біятланіста, аднак у гонцы на 20 кіламетраў фінішаваў толькі 15-м.

Быў абраны спартыўнай персонай года ў Фінляндыі ў 1952, 1953, 1954 і 1960 гадах. За свае спартыўныя дасягненні ў 1955 годзе атрымаў медаль Хольменколена.

Хакулінен памёр у выніку дарожнай аварыі 24 кастрычніка 2003 года ў горадзе Валкеакаскі, дзе ён пражываў.

Зноскі

  1. 1 2 3 Veikko Hakulinen Праверана 31 студзеня 2020.
  2. BiographySampo Праверана 23 сакавіка 2021.
  3. Kansallisbiografia / пад рэд. M. KlingeSuomalaisen Kirjallisuuden Seura, Suomen Historiallinen Seura. — ISSN 1799-4349 Праверана 28 лютага 2021.
  4. Veikko Hakulinen // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1960 года
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1956 года
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па лыжных гонках
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Пераможцы Хольменколена
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карэліі
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1960 года
Катэгорыя·Памерлі ў Фінляндыі
Катэгорыя·Біятланісты Фінляндыі
Катэгорыя·Памерлі 24 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1956 года
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лыжных гонках
Катэгорыя·Лыжнікі Фінляндыі
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1956 года
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 1960 года
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1952 года
Катэгорыя·Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 1964 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лыжнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Фінляндыі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1952 года
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 1960 года