wd wp Пошук:

Вежа Геркулеса

Вежа Геркулеса (ісп.: Torre de Hércules) — дзеючы маяк у паўночнай частцы горада Ла-Карунья (Галісія, Іспанія). Пабудаваны ў часы Рымскай імперыі, лічыцца найстаражытным маяком у свеце і адзіным старажытнарымскім маяком, які дагэтуль выкарыстоўваецца. Пабудова мае вышыню 55 м і стаіць на паўвостраве, скалісты бераг якога ўзвышаецца на 57 м над водамі рыяса Бетансас(ісп.) бел. Атлантычнага акіяна. Па адной з версій, ад вежы (columna), якая стала сімвалам Ла-Каруньі, і пайшла назва гэтага горада (ісп.: La Coruña). Па іншай — яна звязана з кельцкім словам «clunia» (ірл. cluain), якое азначае «луг».

Вежа Геркулеса з’яўляецца помнікам нацыянальнага значэння; у 2009 г. яна была ўключана ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У склад аб’екта таксама ўваходзяць: невялікі старажытнарымскі будынак, які стаіць непасрэдна побач з вежай, скульптурны парк, наскальныя малюнкі жалезнага веку ў Монтэ-дос-Бікас і мусульманскія могілкі.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Маякі
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Іспаніі
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Іспаніі
Катэгорыя·Ла-Карунья
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96