wd wp Пошук:

Ваўцэльна

Ваўцэ́льна[1] — возера ў Беларусі, у Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці, на пойме ракі Прыпяць, за 4,1 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад вёскі Запроссе[2], на поўдзень ад вёскі Вільча.

Плошча паверхні возера 0,17 (0,144[3]) км². Даўжыня 1,65 (2[3]) км, найбольшая шырыня 0,12 (0,14[3]) км, даўжыня берагавой лініі 3,6 (4,2[3]) км. Катлавіна старычнага тыпу, моцна выцягнутая, серпападобнай формы. Схілы катлавіны маюць вышыню да 2 м. Берагі пераважна высокія, пясчаныя. Берагавая лінія слабазвілістая.

У час разводдзя возера злучаецца з Прыпяццю.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Общая характеристика озёр Брестской области (руск.)
  3. 1 2 3 4 Морфометрические параметры озёр Брестской области (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Басейн Прыпяці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Азёры Лунінецкага раёна