wd wp Пошук:

Вахшская даліна

Вахшская даліна — міжгорная даліна ў Таджыкістане, па сярэднім і ніжнім цячэнні ракі Вахш.

Працягласць даліны складае каля 110 км пры шырыні ад 7 да 25 км. Плошча — 2 500 км². Пераважаюць глебы серазёмнага тыпу, месцамі засоленыя; у пойме лугова-багністыя. Сярэдняя тэмпература студзеня складае 1—3 °C, ліпеня — 31 °C. Сярэдняя працягласць безмарознага перыяду — ад 224 да 242 дзён.

На тэрыторыі даліны ёсць арашальныя сістэмы. На паліўных землях вырошчваецца бавоўнік. Таксама насельніцтва даліны займаецца садоўніцтвам (персікі, гранаты, хурма, інжыр). Па даліне праходзіць чыгуначная лінія, якая злучае прыстань Ніжні Пяндж з Душанбэ (праз Курган-Цюбэ).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Даліны Таджыкістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі раўнін без параметра Тып