wd wp Пошук:

Васіль Фёдаравіч Маркоўкін

Васі́ль Фёдаравіч Маркоўкін (нар. 1 верасня 1938 года ў с. Амеліна Фралоўскага раёна Валгаградскай вобласці Расіі — 29 кастрычніка 2010, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы начальнік Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь (19941996), генерал-маёр.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскае пагранічнае ваеннае вучылішча КДБ пры СМ СССР (1962), выведвальны факультэт Ваеннай акадэміі ім. М. В. Фрунзе (1973).

13 кастрычніка 1957 быў прызваны Фралоўскім РВК Валгаградскай вобласці і праходзіў тэрміновую ваенную службу на пасадах стрэлка, малодшага кантралёра КПП «Чыгуначны» 95 пага Заходняга ПА КДБ пры СМ СССР.

У пагранічных войсках Рэспублікі Беларусь з мая 1992 года, праходзіў службу на пасадах намесніка начальніка штаба Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў РБ, начальніка Смаргонскага пагранатрада.

З 26 верасня 1994 па 13 лістапада 1996 года з’яўляўся начальнікам Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь.[1][2]

Памёр 29 кастрычніка 2010 года ў выніку цяжкай хваробы.

Пахаваны на Усходніх могілках г. Мінска.

Узнагароды

Памяць

Загадам Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта 3 чэрвеня 2011 года № 318 залічаны Ганаровым пагранічнікам ў вайсковую частку 2044.

У яго гонар 27 мая 2011 года ў вайсковай часці 2044 адкрыта мемарыяльная дошка.[3]

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 верасня 1994 № 124 «Аб прызначэнні В. Ф. Маркоўкіна Начальнікам Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь» (руск.)
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 1996 г. № 354 «Аб вызваленні В. Ф. Маркоўкіна ад пасады Начальніка Галоўнага ўпраўлення пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь і звальненні яго з ваеннай службы ў запас» (руск.)
  3. Адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар першага камандзіра Архівавана 5 сакавіка 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валгаградскай вобласці
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 1 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Памерлі 29 кастрычніка
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 3 ступені
Катэгорыя·Старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі
Катэгорыя·Генерал-маёры
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Мангольскай Народнай Арміі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай мяжы СССР»