wd wp Пошук:

Васіль Сямёнавіч Гігевіч

Васіль Сямёнавіч Гігевіч (3 студзеня 1947, в. Жыцькава, Барысаўскі раён Мінскай вобласці) — беларускі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1969 скончыў фізічны факультэт Харкаўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў выкладчыкам фізікі ў Новааляксандраўскай сярэдняй школе Сахноўшчынскага раёна Харкаўскай вобласці. З 1970 — карэспандэнт-радыёарганізатар ашмянскай раённай газеты «Красное знамя». У 1970-77 г. — інжынер Барысаўскага шклозавода. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве (1979). З 1979 па 1981 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1981 — у часопісе «Маладосць», з 1988 — загадчык аддзела прозы часопіса. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1977.

Творчасць

Першае апавяданне надрукаваў у 1972 у часопісе «Полымя». Аўтар зборнікаў прозы «Спелыя яблыкі» (апавяданні, 1976), «Калі ласка, скажы» (аповесць і апавяданні, 1978), «Жыціва» (аповесці, 1980), «Астравы на далёкіх азёрах» (аповесці, апавяданні, 1984), «Доказ ад процілеглага» (раман, 1985), «Мелодыі забытых песень» (аповесці, раман, апавяданні, 1988), «Карабель» (аповесці, раман, 1989), «Марсіянскае падарожжа» (аповесць, раман, 1990), раманаў «Не забывай пра дом свой, грэшнік» (1990), «Кентаўры» (1993). У 2011 годзе ў часопісе «Полымя» выйшла аповесць «Страчанае шчасце».

Для яго творчасці характэрны псіхалагізм, філасафічнасць, умоўна-абагуленая форма мастацкага асэнсавання жыцця.[1] Аўтар, выкарыстоўваючы своеасаблівыя мастацкія формы, даследуе сучасныя праблемы існавання цывілізацыі ў Сусвеце: паводзіны звычайнага чалавека, які па няволі апынуўся ў чужым грамадстве; магчымасці найноўшых тэхналогій стварыць штучны розум, каб устанавіць дыктат над людзьмі; рэакцыя зямлян на незвычайныя бытавыя праявы, якія выкліканы кантактамі з іншапланецянамі.

Прэміі і ўзнагароды

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за аповесць «Жыціва».

Зноскі

  1. БЭ, Т. 5. С. 218.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 студзеня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі