wd wp Пошук:

Васіль Сцяпанавіч Капітан

Васі́ль Сцяпа́навіч Капіта́н (18 сакавіка 1952, в. Ляхавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці, БССР — 11 сакавіка 2020) — Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь (1995—1996), дзяржаўны саветнік юстыцыі 3-га класа[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 18 сакавіка 1952 года ў сям’і рабочых. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці правазнаўства.

Па заканчэнні ўніверсітэта працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры Брэсцкай вобласці.

У 1985 годзе прызначаны намеснікам пракурора Брэсцкай вобласці. Пасля пераведзены ў апарат Пракуратуры Рэспублікі Беларусь, дзе працаваў намеснікам начальніка следчага ўпраўлення, начальнікам упраўлення методыкі і аналізу.

У маі 1995 года прызначаны выконваючым абавязкі Генеральнага пракурора, з 28 лютага 1996 года — Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь. У снежні 1996 сышоў у адстаўку.[2]

Памёр 11 сакавіка 2020 года[3].

Зноскі

  1. http://prokuratura.gov.by/main.aspx?guid=10943 Архівавана 2 красавіка 2015. // Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь (руск.)
  2. Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Архівавана 5 сакавіка 2016. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 1996 года № 546 «Аб вызваленні В. С. Капітана ад пасады Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь» (руск.)  Архівавана 5 сакавіка 2016.
  3. Памёр былы генеральны пракурор Васіль Капітан
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Генеральныя пракуроры Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 11 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне