wd wp Пошук:

Васіль Пуцяціч

Васіль Пуцяціч (каля 1430 — да 1495) — заснавальнік роду Друцкіх-Горскіх.

Біяграфія

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх. Сын Івана Пуцяты. Валодаў часткай Друцкага княства і маёнткам Горы ў Аршанскім павеце.

Сям’я

Меў 5 сыноў. Юрый і Дзмітрый у час бітвы на Вядрошы 1500 года трапілі ў маскоўскі палон (у Дзмітрыя застаўся сын Фёдар), Міхаіл і Аляксандр (Алелька) памерлі пасля 1499 года, не пакінуўшы нашчадкаў. Іван Дуда (каля 1460 — каля 1515) валодаў маёнткам Дудаковічы каля Друцка, ад якога яго сыны часам называліся князямі Дудакоўскімі.

Далей род Друцкіх-Горскіх працягваўся толькі ад сына Дзмітрыя Васілевіча — Фёдара (каля 1480— каля 1540).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Друцкія-Горскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» з безыменнымі параметрамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1430 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Друцкія-Горскія