wd wp Пошук:

Васіль Міхайлавіч Куркін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Куркін. Васіль Міхайлавіч Куркін (24 жніўня 1948 —) — беларускі гаспадарчы дзеяч у галіне цывільнага будаўніцтва[1]. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (1998)[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Пасёлкі Барышскага раёна Ульянаўскай вобласці. Пасля заканчэння васьмі класаў сярэдняй школы прыехаў у г. Мінск, дзе жыў ягоны брат. Паступіў у Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. У 1967 годзе скончыў яго і быў накіраваны ў г. Брэст, у будаўнічы трэст № 8, дзе да 1984 года працаваў на пасадах: тэхнік, інжынер, старшы інжынер, галоўны інжынер, начальнік будаўнічага ўпраўлення № 116. Адначасова скончыў вячэрняе аддзяленне Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута[1].

У снежні 1984 года Васіль Міхайлавіч прызначаны кіраўніком будаўнічага трэста № 25 г. Баранавічы[1].

Узнагароды

Васіль Міхайлавіч узнагароджаны трыма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. У 1998 годзе Куркін В. М. удастоены звання «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь». Рашэннем Баранавіцкага Савета дэпутатаў ад 19 студзеня 2010 года № 135 генеральнаму дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўнічы трэст № 25» Куркіну Васілю Міхайлавічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Баранавічы»[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Куркин Василий Михайлович Архівавана 26 верасня 2022. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Баранавічаў
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Ульянаўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Заслужаныя будаўнікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Будаўнікі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Будаўнікі Беларусі