wd wp Пошук:

Васіль Дзмітрыевіч Ціхаміраў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ціхаміраў.

Васіль Дзмітрыевіч Ціхаміраў (сапраўднае прозвішча Міхайлаў; 1878-1956) — рускі і савецкі артыст балета і балетмайстар, народны артыст РСФСР (1934).

Біяграфія

Васіль Ціхаміраў нарадзіўся ў 1878 годзе ў Маскве, у сям’і майстравога.

Вучыўся ў Маскоўскім тэатральным вучылішчы па класе балета з 1885 па 1891 гады (педагог І. А. Ярмолаў), дзе выявіліся яго бліскучыя здольнасці, і ў 1891 годзе яго перавялі ў сталічнае Пецярбургскае харэаграфічнае вучылішча, дзе ўзровень выкладання на той момант быў вышэй. Пецярбургскае тэатральнае вучылішча скончыў ў 1893 годзе (педагогі П. А. Герт, П. К. Карсавін, А. В. Шыраеў) і тут жа вярнуўся ў Маскву, хоць і быў ужо залічаны ў балетную трупу Марыінскага тэатра. 4 верасня 1893 года адбыўся яго дэбют на сцэне Вялікага тэатра ў балетным спектаклі «Роберт і Бертрам», і Васіль Дзмітрыевіч адразу быў залічаны ў прэм’еры балетнай трупы. З 1893 па 1935 год быў артыстам балета, з 1900 па 1935 быў таксама балетмайстрам маскоўскага Вялікага тэатра. У 1908 годзе ён стаў памочнікам рэжысёра балетнай трупы, а праз год рэжысёрам. У 1925—1930 займаў пасаду загадчыка балетнай трупай Вялікага тэатра.

Васіль Дзмітрыевіч танцаваў вядучыя мужчынскія партыі ў балетах «Карсар» Адольфа Адана, «Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага, «Раймонда» А. К. Глазунова. Выкананне гэтых партый адрознівалася выразнасцю, пластычнасцю і мужнасцю. Быў сталым партнёрам К. В. Гельцэр. Іх службовыя адносіны перараслі ў асабістыя, яны афіцыйна пажаніліся на кароткі час, але і пасля разводу заставаліся партнёрамі па сцэне.

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 20 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1878 годзе
Катэгорыя·Балетмайстры Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Балетмайстры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Балетныя педагогі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Балетмайстры Расійскай імперыі
Катэгорыя·Артысты балета Расіі
Катэгорыя·Балетмайстры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Балетныя педагогі СССР
Катэгорыя·Балетныя педагогі Расіі
Катэгорыя·Выпускнікі акадэміі рускага балета імя А. Я. Ваганавай
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Артысты балета XX стагоддзя
Катэгорыя·Балетныя педагогі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 сакавіка
Катэгорыя·Народныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Артысты балета СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Артысты балета паводле алфавіта
Катэгорыя·Балетныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1956 годзе
Катэгорыя·Артысты балета Расійскай імперыі
Катэгорыя·Балетмайстры XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артысты балета Вялікага тэатра
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Артысты балета XIX стагоддзя