wd wp Пошук:

Васіль Васільевіч Счансновіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Счансновіч. Васіль Васільевіч Счансновіч (1853 — 1910) — беларускі ўрач[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1853 годзе. Скончыў Імператарскую медыка-хірургічную акадэмію

Васіль Счансновіч (у 2 шэрагу 3-ці справа) з выпускніцамі фельчарска-акушэрскай школы. 1908

З 1886 года па 1903[2] год займаў пасаду памочніка ўрачэбнага інспектара пры ўрачэбным аддзяленні Віцебскай губерні[3].

В. Счансновіч быў адным з заснавальнікаў віцебскай абшчыны сясцёр міласэрнасці, а таксама галоўным урачом лячэбніцы пры абшчыне[1]. Лячэбніца знаходзілася ў д. № 5/11 па вуліцы Багаяўленскай[4].

Грамадская дзейнасць

В. Счансновіч быў старшынёй праўлення Віцебскага медыцынскага таварыства ўрачоў[4].

Дзякуючы яго намаганням у 1906 годзе ў Віцебску адкрылі прыватную фельчарска-акушэрскую школу. Яна працавала да 1913 года, рыхтавала фельдшарыц і павівальных бабак, штогод выпускала 30-60 чалавек[1].

Адрасы

У 1900-х гадах жыў у Віцебску ва ўласным доме па вуліцы Падзвінскай[1].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 4 «Прогулки по незнакомому Витебску». Улица, где жили изобретатель, будущий сказочник и грабители Архівавана 29 лістапада 2020. (руск.)
  2. Памятныя кніжкі Віцебскай губерні за адпаведныя гады
  3. Памятная книжка Витебской губернии на 1886 г. С. 5 (руск.)
  4. 1 2 «Прогулки по незнакомому Витебску». Соседние улицы в Задвинье, где нашли клад и ходили в молочную кухню Архівавана 13 снежня 2018. (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1853 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1910 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя