wd wp Пошук:

Васіль Васілевіч Вашкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вашкевіч.

Васіль Васілевіч Вашкевіч (1 мая 1892, Мінск — 17 кастрычніка 1972, Смаленск) — расійскі і беларускі рэвалюцыянер, партыйны дзеяч[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 1 мая 1892 года ў Мінску.

З 1911 года працаваў манцёрам на гарадской водаправодна-электрычнай станцыі[2].

Член КПСС з 1917 года. У гады Першай сусветнай вайны вёў бальшавіцкую агітацыю сярод салдат Мінскага гарнізона і прыфрантавой паласы[1]. Выбіраўся ў Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэптатаў, па паручэнні якога арганізаваў прафсаюз рабочых электрастанцыі, конкі, пажарных, служачых гарадской управы. У кастрычніку 1917 года прымаў удзел у Першым з’ездзе армій Заходняга фронту. 22 студзеня 1918 года прыняў паручэнне ад Мінскага Савета аб роспуску Мінскай гарадской думы пры дапамозе чырвонаармейцаў[2]. У лютым 1918 года[2] — камендант абароны чыгуначнай станцыі Орша[1]. З сакавіка да канца 1918 года — камісар гарадской гаспадаркі Смаленска, загадчык аддзела фінансаў Аблвыкамзаха. У 1919—1921 гадах — старшыня Смаленскага гарадскога Савета рабочых і чырвонаармейскіх дэпутатаў. 30—31 снежня 1918 года прымаў удзел у першым з’ездзе КП(б)Б у Смаленску, і 2—3 лютага 1919 года ў Першым Усебеларускім з’ездзе Саветаў у Мінску[2].

З 1922 года — на партыйнай рабоце. У 1945—1957 гадах — старшыня Маладзечанскай абласной калегіі адвакатаў, загадчык аддзела Маладзечанскага ГК КПБ[1].

Памёр 17 кастрычніка 1972 года ў Смаленску. Пахаваны ў Смаленску на Брацкіх могілках.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Вашкевич Василий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 107. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 Тарасенкова, Т. И. Становление белорусской советской государственности в воспоминаниях участников событий (по материалам Государственного архива новейшей истории Смоленской области) / Т. И. Тарасенкова // Гістарычны лёс беларускай савецкай дзяржаўнасці: (да 100-годдзя абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі): зборнік артыкулаў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; [рэдкалегія: А. А. Каваленя (старшыня) і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2021. — 373, [1] с.: табл. — С. 17. — ISBN 978-985-08-2784-5. Са спасылкай на: Дзяржаўны архіў найноўшай гісторыі Смаленскай вобласці. — Ф. 142. — Воп. 2. — Спр. 32. — Л. 2, 7—12.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Смаленску
Катэгорыя·Дзяржаўныя дзеячы СССР
Катэгорыя·Пахаваныя ў Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Памерлі 17 кастрычніка